Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Цярэшчанкі няма канкурэнтаў


Акрамя Віктара Цярэшчанкі ніводзін іншы патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі пакуль не падаваў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.

Пра гэта "Свабодзе" паведамілі сёньня ў Цэнтарвыбаркаме. Тут кажуць, што досьвед папярэдніх выбарчых кампаніяў сьведчыць, што звычайна заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп пераважна прыносяць у апошнія дзень-два. Выбарчае заканадаўства дае права кандыдатам у прэзыдэнты падаваць заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп цягам дзесяці дзён з моманту афіцыйнага паведамленьня ў друкаваных СМІ пра пачатак выбарчай кампаніі.

У ЦВК таксама паведамілі, што кандыдаты ў прэзыдэнты могуць пры жаданьні падаць заяву і ў суботу, 18 верасьня. Дзеля гэтага тут будзе знаходзіцца спэцыяльны супрацоўнік.

Сёлета ўпершыню прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта будуць падаваць заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп ня толькі ў папяровым выглядзе, як звычайна, але і ў электронным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG