Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ля царквы сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў прайшла акцыя салідарнасьці


А 19-й гадзіне некалькі дзясяткаў актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і Маладога фронту сабраліся ля храму й запалілі зьнічы. Прысутнічаў на акцыі й кандыдат у прэзыдэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі.


Перад прысутнымі выступілі Павал Севярынец, Наста Палажанка, Франак Вячорка. Яны згадвалі імёны зьніклых: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юр’я Захаранкі, Зьмітра Завадзкага. Гаварылі пра сьмерць журналіста Алега Бябеніна.

Іх партрэтаў, аднак, у удзельнікаў не было, бо перад акцыяй міліцыянты затрымалі Міколу Дземідзенку, Вячаслава Сіўчыка, Уладзімера Яроменка і Зьмітра Дашкевіча, якія павінны былі прынесьці гэтыя партрэты да касьцёлу. Быў толькі партрэт зьняволенага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры.

Павал Севярынец заявіў, што гэтая акцыя будзе праходзіць штодня а 19-й гадзіне. У пятніцу на ёй выступіць бард Андрэй Мельнікаў.

Севярынец таксама адзначыў, што абарона касьцёлу і памяць пра зьніклых узаемазьвязаныя. Палітык адцеміў, што вернікі 5 гадоў змагаюцца за сьвятыню, але рэальная магчымасьць выратаваць і вярнуць яе зьявілася толькі цяпер, падчас прэзыдэнцкай кампаніі.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным назіралі за акцыяй здалёк, вялі відэаздымку і не перашкаджалі яе правядзеньню.

Па заканчэньні акцыі ўдзельнікі пакінулі запаленыя зьнічы на ганку касьцёлу сьвятога Язэпа.

Павал Севярынец і Віталь Рымшэўскі
З партрэтамі Міхася Башуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG