Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эпідэмія грыпу прыйдзе на пачатку студзеня ці ў лютым


Пра гэта паведаміла на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік Нацыянальнага цэнтру па грыпе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру мікрабіялёгіі і эпідэміялёгіі Натальля Грыбкова, перадае БелаПАН.

Эпідэмія грыпу можа пачацца і раней, але «пакуль для гэтага перадумоў няма». Хаця, паводле Натальлі Грыбковай, «грып, як капрызная жанчына, непрадказальны ў сваіх паводзінах».

Захворваньне на грып А (H1N1) у Беларусі чакаецца ніжэйшым, чым было летась.

Паводле словаў спэцыяліста, падчас апошняга эпідэмічнага сэзону (кастрычнік 2009 — сакавік 2010 году) у Беларусі на грып перахварэла прыкладна 12% насельніцтва. Гэта «эпідэмія сярэдняй інтэнсіўнасьці», адзначыла Грыбкова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG