Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты патрабуюць вярнуцца да справы Гангадзэ


Міжнародная фэдэрацыя журналістаў, Брытанскі зьвяз журналістаў, Фундацыя Гангадзэ і Інстытут масавай інфармацыі заклікалі ўкраінскія ўлады аднавіць расьсьледаваньне справы аб выяўленьні замоўцаў забойства журналіста Георгія Гангадзэ. Іх «устрывожыла інфармацыя пра тое, што галоўнымм замоўцам Гангадзэ можа быць названы генэрал Юры Краўчанка, які ўжо нябожчык». У заяве гаворыцца, што, «нягледзячы на наўмыснае зацягваньне расьсьледаваньня і сур'ёзныя памылкі сьледзтва, гэта выглядае спробай схаваць сапраўдных замоўцаў забойства і сьвядома перакласьці віну на нябожчыка Краўчанку, каб рэальныя замоўцы пазьбеглі пакараньня».

14 верасьня Генэральная пракуратура Ўкраіны назвала замоўцам забойства Георгія Гангадзэ былога кіраўніка МУС Украіны Юр'я Краўчанку. Сьледзтва вырашыла, што генэрал-лейтэнант міліцыі Аляксей Пукач атрымаў замову забіць журналіста ад тагачаснага міністра Краўчанкі. Пракуратура заявіла, што справа ў выяўленьні замоўцы забойства Гангадзэ закрытая ў зьвязку са сьмерцю абвінавачанага.

XS
SM
MD
LG