Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан сустрэлася з Абасам


Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан выказала прыхільнасьць Вашынгтону да працэсу стварэньня “незалежнай, сувэрэннай і жыцьцяздольнай Палестынскай дзяржавы”. Пра гэта яна заявіла на сустрэчы з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам у Рамале. Раней на гэтым тыдні Клінтан прысутнічала на перамовах паміж Абасам і ізраільскім прэм’ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху ў Эгіпце і Ізраілі.

Паводле Клінтан, бакі прыступілі да абмеркаваньня шэрагу ключавых пытаньняў блізкаўсходняга ўрэгуляваньня. Аднак спрэчным застаецца будаўніцтва Ізраілем новых паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG