Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрысьціянскія дэмакраты Ўсходняй Эўропы зьбяруцца ў Менску


Аляксей Шэін
Аляксей Шэін

17 верасьня ў Менску адкрыецца канфэрэнцыя міжнароднай арганізацыі "Асацыяцыя хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы", якую ладзіць адна з заснавальніц асацыяцыі — Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.

Як паведаміў сустаршыня БХД Аляксей Шэін, Асацыяцыя хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы аб’ядноўвае хрысьціянска-палітычныя партыі Беларусі, Украіны, Расеі, Армэніі, Грузіі, Малдовы, Эстоніі, Латвіі.

У канфэрэнцыі плянуюць узяць удзел прадстаўнікі БХД, хрысьціянска-дэмакратычных партый Украіны, Грузіі і Малдовы, у тым ліку дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны і віцэ-сьпікер парлямэнту Грузіі, лідэры беларускага моладзевага руху.

Падчас канфэрэнцыі будуць абмеркаваныя пэрспэктывы разьвіцьця хрысьціянскай дэмакратыі на тэрыторыі постсавецкіх краінаў. Чакаецца прыняцьцё дэклярацыі Асацыяцыі, плянаў і стратэгіі яе дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG