Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы -- за байкот выбараў


Аўганскія талібы заклікалі да байкоту парлямэнцкіх выбараў у Аўганістане, прызначаных на 18 верасьня. У распаўсюджанай сёньня заяве яны назвалі выбары “незаконнымі”. Талібы паабяцалі “пэўныя захады”, каб сарваць выбары.

У часе перадвыбарчай кампаніі баевікі ажыцьцявілі шэраг нападаў на кандыдатаў і супрацоўнікаў выбарчых штабоў і камісіяў.

На 249 месцаў у ніжняй палаце аўганскага парлямэнту прэтэндуюць болей за дзьве з паловай тысячы кандыдатаў.
XS
SM
MD
LG