Дарадца прэзыдэнта Казахстану ў палітычных пытаньнях выказаў перакананьне, што Нурсултан Назарбаеў будзе ў 2012 годзе прэтэндаваць на прэзыдэнцкае крэсла. У інтэрвію агенцтву Reuters Ермухамет Ертысбаеў сказаў: “Я веру, што Назарбаеў не зьбіраецца ісьці ў адстаўку прынамсі да 2020... на выбарах у 2012 годзе ён ня бачыць сабе канкурэнтаў і ўнутраных пагрозаў сыстэме".
70-гадовы Назарбаеў кіруе Казахстанам з моманту распаду СССР у 1991 годзе. Да таго ён быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Казахстану. Цяперашні ягоны прэзыдэнцкі тэрмін завяршаецца ў 2012 годзе. Паводле рашэньня парлямэнту, ён мае права выстаўляць сваю кандыдатуру на прэзыдэнта столькі разоў, колькі пажадае.