Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы паступіла ў ЦВК


Цэнтравыбаркам прыняў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для вылучэньня Віктара Цярэшчанкі кандыдатам у прэзыдэнты.

Уладзімер Гурын стаў кіраўніком ініцыятыўнай групы Цярэшчанкі.

Віктар Цярэшчанка — былы дэпутат, старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Гэта ўжо трэцяя спроба Віктара Цярэшчанкі ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Першы раз В.Цярэшчанка вылучаўся кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 1994 годзе. Аднак, па яго словах, калі ініцыятыўная група сабрала толькі 85 тысяч подпісаў, вырашыў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, стаўшы яго даверанай асобай.

У другі раз Цярэшчанка вылучаўся ў 2001 годзе. Цэнтрвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі кандыдатам, бо прызнаў правільнымі толькі 62 тысячы подпісаў замест неабходных 100 тысяч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG