Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: "Я прыйшоў, каб вы перамаглі"


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Сёньня падчас прэс-сьняданку Ўладзімер Някляеў афіцыйна абвясьціў пра свой удзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Свой кароткі выступ ён пачаў цытатаю з "Мужыцкай праўды" Кастуся Каліноўскага, а скончыў словамі ўласнага верша, якія, відавочна, стануць слоганам яго выбарчай кампаніі — "Я прыйшоў, каб вы перамаглі".

Уладзімер Някляеў выклаў тэзісы сваёй перадвыбарчай праграмы. Ён распавёў пра зьмены, якія ён плянуе правесьці ў сацыяльнай сфэры, у справе мадэрнізацыі эканомікі, пра меркаваныя палітычныя рэформы. У прыватнасьці, У.Някляеў сказаў, што ў выпадку яго перамогі адбудзецца пераход ад прэзыдэнцкай да парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікі.

Увесь выступ Уладзімера Някляева гучаў на беларускай мове. Прамоўца таксама паведаміў, што ў яго ініцыятыўную групу ўвойдзе больш за тысячу чалавек. Першы сход ініцыятыўнай групы адбудзецца ўжо сёньня раніцай. Як зазвычай апошнім часам, узьніклі праблемы з памяшканьнем — улады адмовіліся яго прадстаўляць. Таму вялікая колькасьць людзей прыедзе да сядзібы БНФ, хоць месца ўсім там ня хопіць.

На пытаньне, ці будзе Плошча пасьля выбараў, У.Някляеў сказаў, што ў выпадку, калі ўлады забяруць перамогу, людзі прыйдуць на плошчу.

Сёньня ж адбыўся сход ініцыятыўнай групы па вылучэньні Ул. Някляева ў прэзыдэнты. Кіраўніком груп ына сходзе быў абраны Андрэй Дзьмітрыеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG