Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прызначае амбасадараў


Кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўрапейскага Зьвязу Кэтрын Эштан сёньня назвала імёны першых амбасадараў Эўрапейскага Зьвязу ў 29 краінах сьвету.

Дзьве найбольш важныя пасады амбасадараў зоймуць немец Маркус Эдэрэр у Кітаі і аўстрыец ГансДытмар Швайсгуд у Японіі. Сярод новапрызначаных амбасадараў – чатыры гішпанцы, тры французы, тры ірляндцы, два італьянцы і два галяндцы. З новых сяброў Эўразьвязу дзьве амбасадарскія пасады атрымала Польшча – у Паўднёвай Карэі і Ярданіі, Баўгарыя – у Грузіі, а літоўскі дыплямат будзе прадстаўляць Эўразьвяз у Аўганістане.

Дыпляматычныя службы Эўразьвязу ў шэрагу краінаў сьвету ўсталёўваюцца паводле Лісабонскай дамовы, якая рэфармуе Эўрапейскі Зьвяз.
XS
SM
MD
LG