Расея і Нарвэгія падпісалі дамову аб марской мяжы і супрацоўніцтве ў Баранцавым моры і Паўночным Ледавітым акіяне. Перамовы бакі вялі каля 40 гадоў. Спрэчнымі лічыліся каля 175 тысяч квадратных кілямэтраў марской прасторы. Падпісаньне дакумэнта павінна прывесьці да зьняцьця мараторыю на распрацоўку радовішчаў нафты і газу на гэтай тэрыторыі.
Дамова падпісаная паводле вынікаў перамоваў прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева і кіраўніка ўраду Нарвэгіі Енса Сталтэнбэрга ў расейскім горадзе Мурманску.
Дамова падпісаная паводле вынікаў перамоваў прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева і кіраўніка ўраду Нарвэгіі Енса Сталтэнбэрга ў расейскім горадзе Мурманску.