Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку – зноў ахвяры


Ірацкія службоўцы паведамілі, што як найменей 7 цывільных асобаў і два ірацкія салдаты загінулі сёньня ў часе амэрыканска-ірацкага рэйду ў горадзе Фалюджа. Паліцэйскае кіраўніцтва ў правінцыі Анбар удакладніла, што мэтай рэйду быў “тэрарыстычны дом” і што “сутычкі адбыліся пасьля таго, як тэрарысты пачалі страляць па вайскоўцах. Цывільныя трапілі пад агонь з абодвух бакоў. Сямёра былі забітыя і чацьвёра параненыя... два ірацкія салдаты таксама загінулі”.

Тым часаім ірацкая паліцыя паведаміла пра 9 ірацкіх салдатаў, якія былі забітыя сёньня ў выніку выбуху ля шашы, калі там праяжджаў аўтобус. Гэта адбылося недалёка ад гораду Масул.

Напады на ірацкіх паліцыянтаў і вайскоўцаў сталі рэгулярнымі пасьля таго, як у жніўні амэрыканскія вайскоўцы афіцыйна завершылі баявыя апэрацыі.
XS
SM
MD
LG