Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане працягваюцца пратэсты


Каля дзесяці чалавек, пратэстоўцы і паліцыянты, былі сёньня параненыя пры разгоне антыамэрыканскай акцыі. Некалькі сотняў дэмантрантаў выкрыквалі лёзунгі ганьбаваньня палітыкі ЗША, закідвалі камянямі паліцыю і спрабавалі перакрыць дарогу. Паліцыянты стралялі ў паветра, каб разагнаць натоўп.

Пратэсты адбываюцца за тры дні да парлямэнцкіх выбараў, сарваць якія заклікаў Талібан. У мінулыя выходныя ў Аўганістане адбыліся акцыі пратэсты ў зьвязку з намерам амэрыканскага пастара спаліць Каран і тым самым адзначыць угодкі нападу на ЗША 11 верасьня 2001 году. У часе тых пратэстаў 3 чалавекі загінулі.
XS
SM
MD
LG