Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікрааўтобусы зь беларускімі нумарамі патрапілі ў аварыю ў Польшчы


Пяць грамадзянаў Беларусі, якія ехалі на двух мікрааўтобусах зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, загінулі сёньня раніцай у Польшчы ў выніку сутыкненьня з фурай на нацыянальнай дарозе № 8 у раёне вёскі Радулі пад Беластокам.

Яшчэ пяць чалавек былі параненыя, трох зь іх даставілі ў шпіталь. Дарога ў гэтым месцы заблякаваная, перадаюць польскія СМІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобусы адзін за адным ехалі зь Беластоку ў напрамку Варшавы. З сустрэчнай фурай сутыкнуўся спачатку адзін, а потым другі.

Як паведамляе сайт “Нашай Нівы”, прэс-аташэ Генэральнага консульства Беларусі ў Беластоку Аляксей Зелянко пацьвердзіў, што ўсе загінулыя і параненыя ў аварыі зьяўляюцца грамадзянамі нашай краіны. На дадзены момант паводле зьвестак польскай паліцыі ў шпіталі Беластоку знаходзяцца чацьвёра пацярпелых, адзін у цяжкім стане. Аднаго чалавека ў хуткім часе маюць выпісаць. Паводле інфармацыі генконсульства, адзін зь мікрааўтобусаў быў зарэгістраваны ў Гарадзенскай вобласьці, другі — у Менскай. Польскія СМІ паведамляюць, што раненьні ў аварыі атрымалі пяць чалавек, двое зь якіх ад шпіталізацыі адмовіліся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобусы адзін за адным ехалі з Беластока ў напрамку Варшавы. Адзін з аўтобусаў абганяў другога. У гэты момант па сустрэчнай паласе рухаўся грузавік Volvo. Кіроўца фуры паспрабаваў пазьбегнуць сутыкненьня, але ўсё ж зачапіў мікрааўтобус і той зьляцеў на левую ўзбочыну. У ім загінула 46-гадовая беларуска. Пасьля першага сутыкненьня фура выехала на сустрэчную паласу, дзе пратараніла другі беларускі бус. У ім ад сутыкненьня загінулі чатыры чалавекі.

Паводле польскіх СМІ, адцінак дарогі, дзе адбылася трагедыя, мае дурную славу і нават пазначаны ў гэтым месцы спэцыяльнымі знакамі. Абгон на тым участку забаронены.

Фурай кіраваў паляк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG