Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Паўночным Каўказе нарастае гвалт


Афіцэр міліцыі быў забіты, а ісламскі сьвятар паранены ў часе двух асобных нападаў на Паўночным Каўказе Расеі. Міністэрства ўнутраных справаў паведаміла, што афіцэр загінуў у сутычцы з баевікамі ў Чачні. Яшчэ адзін міліцыянт быў паранены ў Шатойскім раёне. У суседняй Інгушэтыі быў цяжка паранены мусульманскі сьвятар, калі дыстанцыйна кіраваная бомба выбухнула ля яго аўтамабіля.

Апошнім часам на Паўночным Каўказе ўзрасла колькасьць нападаў ісламісцкііх экстрэмістаў на тле карупцыі, беспрацоўя, жорсткай тактыкі міліцыі.

XS
SM
MD
LG