Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CPJ: Казахстан ня выканаў абяцаньняў


Камітэт у абарону журналістаў (CPJ) рэзка скрытыкаваў Казахстан за нявыкананьне сваіх абяцаньняў палепшыць сытуацыю з правамі чалавека. У новай справаздачы міжнароднай арганізацыі, якая базуецца ў Нью-Ёрку, нагадваюцца абяцаньні Астаны ў датрыманьні правоў чалавека ўвогуле і свабоды прэсы ў прыватнасьці для таго, каб атрымаць старшынства ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе на пачатку гэтага году.

Камітэт заяўляе, што прэзыдэнт Назарбаеў “адмовіўся ад сваіх абяцаньняў і актывізаваў рэпрэсіўную практыку”.
XS
SM
MD
LG