У Гішпаніі вынесены прысуд аднаму з былых кіраўнікоў групоўкі баскаў-сэпаратыстаў ЭТА. Горка Паласіяс Алдаі асуджаны да 83 гадоў зьняволеньня за забойства паліцыянта ў 2001 годзе. У судовым вэрдыкце адзначаецца, што забойства ацэньваецца як факт тэрарызму.
ЭТА, якая дамагаецца незалежнасьці Краіны Баскаў ад Гішпаніі, прызнаная ў ЗША і ЭЗ тэрарыстычнай арганізацыяй. Ахвярамі ЭТА з 1960-ых гадоў сталі больш як 820 чалавек.
ЭТА, якая дамагаецца незалежнасьці Краіны Баскаў ад Гішпаніі, прызнаная ў ЗША і ЭЗ тэрарыстычнай арганізацыяй. Ахвярамі ЭТА з 1960-ых гадоў сталі больш як 820 чалавек.