Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...


...трохі задажджыць, але будзе цёпла. Тэмпэратура: 13-22 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Сэсія Палаты прадстаўнікоў у Менску. Пачатак а 10.00.

Джаз: квартэт Улада Сянкевіча ў "Лісінай нары" ў Менску.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Нью-Ёрку пачынаецца 65-я звычайная сэсія Генэральнай асамблеі ААН.

У Баку сустракаюцца прэзыдэнты Азэрбайджану, Грузіі і Румыніі.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў пачынае двухдзённы візыт ва Ўкраіну.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1917 Часовы ўрад аб’яўляе Расею рэспублікай.

У 1906 у Вільні выйшаў першы нумар "Нашай долі".

У 1960 заснавалася Арганізацыя краінаў-экспартэраў нафты, у якую ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Саудаўская Арабія і Вэнэсуэла.

У 1965 нарадзіўся беларускі рок-выканаўца, кампазытар і паэт Лявон Вольскі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "У міліцыі і КДБ чытаюць раман Севярынца".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"П'ю за тое, каб нам сярод родных лясоў
не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць,
бо ўсе мы тут ня з гіен і ня з псоў,
бо мы — сапраўднай крыві.

І таму давайце за ворагаў піць
і за імі сатканую сець,
бо ім ня дадзена нас палюбіць
і ня дадзена нас зразумець".


Уладзімер Караткевіч, зь верша "Ворагам". Гэты верш паклаў на музыку Лявон Вольскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG