У Японіі ўлады вызвалілі 14 чальцоў экіпажу кітайскага рыбалоўнага судна, якое было затрыманае японскімі памежнікамі за парушэньне акваторыі краіны. Капітан карабля застаецца пад вартай. 19 верасьня суд вырашыць ці падаваць яму афіцыйнае абвінавачаньне.
Улады Кітаю раней запатрабавалі ад Японіі вярнуць усіх рыбакоў, падкрэсьліўшы, што інцыдэнт можа нэгатыўна адбіцца на двухбаковых адносінах.
Улады Кітаю раней запатрабавалі ад Японіі вярнуць усіх рыбакоў, падкрэсьліўшы, што інцыдэнт можа нэгатыўна адбіцца на двухбаковых адносінах.