Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва стварае газавую біржу


Экспэрты пададуць літоўскаму ўраду праект закону аб усталяваньні ў краіне газавага рынку да кастрычніка гэтага году, паведаміў міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Сэкмокас.

На сёньняшні дзень у краіне няма канкурэнцыі паставак газу, які цалкам прыходзіць з Расеі. Таму на першых этапах біржа мае абслугоўваць другасны рынак. Буйныя спажыўцы змогуць прадаваць на ёй закупленае расейскае паліва, якое, аднак, засталося нявыкарыстаным.

Да 2020 году ў Літву можа быць праведзены трубаправод, якія мае пампаваць у краіну газ з Паўночнага мора і з тэрміналу для звадкаванага газу ў Польшчы. Вільня таксама разглядае магчымасьць будаўніцтва ўласнага тэрміналу для звадкаванага газу.
XS
SM
MD
LG