Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН крытыкуе правапарушэньні ў ЗША


Ачольніца праваабарончага аддзяленьня ААН Наві Пілэй скрытыкавала сёньня шэраг краінаў сьвету за парушэньні правоў чалавека. Прамаўляючы да Рады ААН па правох чалавека, Пілэй паказала на "нязначны прагрэс" у пытаньні пошуку вінаватых у забойствах і нападах на праваабаронцаў у Расеі і Азэрбайджане.

Прадстаўніца ААН таксама закідае ўладам Ірану, Іраку і Самалі адказнасьць за напады на мірных дысыдэнтаў і журналістаў.

Пілэй скрытыкавала Францыю за дэпартацыю цыганоў і ЗША – за перасьлед уласных грамадзян паводле падазрэньняў у сувязях з тэрарыстычнымі групоўкамі.
XS
SM
MD
LG