Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль узмацняе ціск на мэра Масквы


Пытаньне аб адстаўцы мэра Масквы Юрыя Лужкова можа быць вырашанае на працягу тыдня, паведамляе расейскае выданьне "Ведамасьці" са спасылкай на крыніцу блізкую да адміністрацыі прэзыдэнта РФ. Ён дадаў, што Крэмль ужо знайшоў новага кандыдата на пасаду кіраўніка сталіцы.

У нядзелю тры расейскія тэлеканалы паказалі выкрывальніцкія рэпартажы, накіраваныя супраць маскоўскай адміністрацыі і зьвязаных зь ёй бізнэсоўцаў. Раней падобны сюжэт выйшаў на тэлеканале НТВ.

Раней Інтэрфакс, са спасылкай на сваю крыніцу ў прэзыдэнцкай адміністрацыі сказаў, што ціск на Лужкова выкліканы ягонымі спробамі распаліць супрацьстаяньне паміж прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуцінам.
XS
SM
MD
LG