Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: міліцыя разганяе пратэстоўцаў


У цэнтры Масквы міліцыя затрымлівае ўдзельнікаў несанкцыянаванай апазыцыйнай акцыі "Дзень гневу".

Ля будынку мэрыі, нягледзячы на забарону, сабралася некалькі соцень чалавек. Міліцыя папярэдне заблякавала падыходы да месца збору пратэстоўцаў.

Апазыцыйнікі вымагаюць адстаўкі маскоўскага мэра Юр’я Лужкова, правядзеньня датэрміновых выбараў у гарадзкую думу і пашырэньня правоў органаў мясцовага самакіраваньня.
XS
SM
MD
LG