Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканку ў Іране могуць адпусьціць


Амэрыканку Сару Шурд, затрыманую разам з двума іншымі грамадзянамі ЗША ў Іране больш як год назад, могуць адпусьціць пад заклад з 500 тысяч даляраў.

Пры гэтым жанчыне будзе дазволена пакінуць краіну – перадалі іранскія мэдыі, спасылаючыся на тэгеранскага пракурора Абаса Джавары Далятабадзі.

Раней на гэтым тыдні зьяўляліся паведамленьні, што Шурд, у якой у вязьніцы ўзьніклі сур’ёзныя праблемы з здароўем, могуць вызваліць ужо 11 верасьня, аднак рашэньне адклалі, патлумачыўшы гэта прававымі нюансамі.

Амэрыканцаў затрымалі на мяжы з Іракам, абвінаваціўшы ў нелегальным пранікненьні ў краіну і ў шпіянажы. Вашынгтон называе абвінавачаньні беспадстаўнымі. Сваякі затрыманых цьвердзяць, што тыя выпадкова зьбіліся з дарогі ў часе падарожжа па гарах.

XS
SM
MD
LG