Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 верасьня: памяць і смутак


Споўнілася 9 гадоў з дня тэрактаў 11 верасьня 2001 году - падзей, якія сталі самай кровапралітнай атакай на тэрыторыі Злучаных Штатаў і шмат у чым вызначылі геапалітычную сытуацыю ў першым дзесяцігодзьдзі стагодзьдзя.


Адзінаццатае верасьня, якое стала днём памяці і смутку, днём, калі над катлаванам, дзе стаялі вежы-блізьняты, гучаць імёны ўсіх двух тысяч сямсот пяцідзесяці двух загінуўшых, на гэты раз абяцае стаць днём эмоцый іншага роду. У двух кварталах ад месца, дзе зьбяруцца сваякі і сябры ахвяраў тэрарыстаў, дзе пройдзе памінальная служба, павінны сысьціся, па меншай меры, шэсьць груп мітынгуючых. Аб'ект гневу часткі дэманстрантаў - група мусульман, намер збудаваць непадалёк ад месца гібелі амаль трох тысяч чалавек ісламскі цэнтар з мячэцьцю. Другая частка мітынгоўцаў з ня меншай перакананасьцю гатовая стаць на абарону традыцыйнай амэрыканскай талерантнасьці, верацярпімасьці. І сярод тых і сярод іншых будуць сям'і загінуўшых.

Чытаць далей




Выгляд зьверху на мэмарыял на месцы вежаў-блізьнят, комплекс плянуецца завяршыць да 2018 году

Будаўніцтва мэмарыялу на месцы трагедыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG