На сустрэчу, якая прайшла ў Віцебскім эўрапейскім клюбе, сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек з розных рэгіёнаў вобласьці.
Віцебскія актывісты абмеркавалі вынікі мінулых мясцовых выбараў, у часе якіх абрацца ўдалося адзінаму дэмакратычнаму актывісту — Віктару Міхасёву, які ўжо чацьвёрты раз стаў дэпутатам гарсавету ў мястэчку Барань пад Воршай. Пасьля прэзэнтацыі выніковага буклету “Кампанія мясцовых выбараў” адбылася дыскусія пра магчымыя лякальныя кампаніі на выбарчых акругах і абмеркаваньне накірункаў перадвыбарчых стратэгій патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду.
Перад прысутнымі выступілі Рыгор Кастусёў, Аляксандар Мілінкевіч, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі і Мікола Статкевіч, якія падзяліліся сваімі плянамі магчымых рэформ у Беларусі, а таксама распавялі, якой яны бачаць сваю выбарчую кампанію.
Усе выступоўцы заклікалі віцебскіх актывістаў падтрымаць іх у выпадку вылучэньня кандыдатамі на прэзыдэнцкую пасаду. Выступы кожнага з гасьцей выклікалі шмат пытаньняў у жыхароў Віцебшчыны – што ды вырашэньня камунальных праблем, шляхоў разьвіцьця зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі, прыватызацыі прадпрыемстваў і зямлі, будаўніцтва АЭС і г.д. Найбольш горача прысутныя абмяркоўвалі магчымасьць кансалідацыі намаганьняў дзеля падтрымкі адзінага кандыдата, і вынікам сустрэчы сталася прыняцьце адмысловага дакумэнту – “Ухвалы Форума прадстаўнікоў дэмакратычных і грамадзкіх арганізацый Віцебскай вобласьці.