Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША заклікаў амэрыканцаў да адзінства


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў амэрыканцаў да адзінства і згуртаванасьці з нагоды дзевятай гадавіны тэрактаў 11 верасьня. Ахвярамі гэтых тэрактаў у 2011 годзе сталі каля трох тысячаў чалавек.

Выступаючы з традыцыйным штотыднёвым зваротам да суграмадзянаў, Абама падкрэсьліў, што цяпер краіна перажывае вельмі цяжкі час, таму важна, каб людзьмі, якія імкнуцца да лепшай будучыні, “кіраваў бы ня страх, а надзея”.

У сёньняшніх плянах Абамы – удзел у памятнай цырымоніі ў Пэнтагоне, а ў плянах віцэ-прэзыдэнта ЗША Джона Байдэна –прысутнасьць на мерапрыемстве ў Нью-Ёрку, дзе зьбіраюцца зачытаць імёны ўсіх загіблых пры нападзе на комплекс Сусьветнага гандлёвага цэнтру. Таксама павінны адбыцца акцыі прыхільнікаў і праціўнікаў будаўніцтва мячэці і Ісламскага культурніцкага цэнтру непадалёк ад разбураных у выніку тэрактаў вежаў-блізьнятаў.
XS
SM
MD
LG