Шэсьць чалавек загінула ў Дагестане ў выніку шэрагу сутыкненьняў ваеўнікоў з супрацоўнікамі органаў бясьпекі. МУС паўночнакаўкаскай рэспублікі паведамляе, што чатыры ваеўнікі былі забітыя сёньня, пасьля таго, як адкрылі агонь па міліцыянтах у вёсцы Махарджы. Падчас іншых нападаў ваеўнікоў быў забіты адзін міліцыянт і адзін турэмны ахоўнік.
Напярэдадні, у суседняй з Дагестанам рэспубліцы Паўночная Асэтыя 17 чалавек загінула і 130 было паранена ад выбуху замінаванага аўтамабіля, які дэтанаваў сьмяротнік.
Напярэдадні, у суседняй з Дагестанам рэспубліцы Паўночная Асэтыя 17 чалавек загінула і 130 было паранена ад выбуху замінаванага аўтамабіля, які дэтанаваў сьмяротнік.