У сустрэчы таксама брала ўдзел старшыня міжнароднай камісіі Савета Рэспублікі Ніна Мазай.
Эўрапарлямэнтар Успаскіх сказаў, што паміж бакамі павінны ўсталявацца "максымальна дружалюбныя адносіны".
Ён адзначыў, што ў эўрапейскіх палітыкаў часта прысутнічаюць "недастаткова глыбокія погляды адносна таго, як жыве Беларусь", перадае БелаПАН.
Успаскіх таксама паведаміў, што па выніках свайго візыту мае намер падрыхтаваць даклад.
7 верасьня Эўрапарлямэнт ухваліў рашэньне свайго прававога камітэту аб пазбаўленьні Успаскіх дэпутацкай недатыкальнасьці. З такой просьбай у чэрвені 2009 года ў Страсбург зьвярнулася Генпракуратура Літвы, абапіраючыся на адпаведную санкцыю сейма краіны ад сьнежня 2008 года.
Як паведамляе агенцтва “РосБизнесКонсалтинг”, "рашэньне Эўрапарлямэнту адкрывае магчымасьць прыцягнуць Успаскіх да суду па абвінавачваньнях Генпракуратуры ў тым, што ён як лідэр Партыі працы вінаваты ва ўтойваньні ад дзяржавы ў выніку парушэньняў бухгальтарскай справаздачнасьці каля 1,15 мільёна эўра падаткаў. Справа была пачатая яшчэ ў 2006 годзе, але расьсьледаваньне зацягнулася, у прыватнасьці з-за таго, што падсудны больш за год знаходзіўся на тэрыторыі Расеі. Добраахвотна вярнуўшыся ў Літву, ён быў спачатку арыштаваны, але неўзабаве выпушчаны і заключаны пад хатні арышт. Аднак гэта не перашкодзіла яму стаць у 2008 годзе сябрам сейма, а ў 2009-м — эўрапарлямэнтаром. Па літоўскім законе Успаскіх пагражае да чатырох гадоў пазбаўленьня волі.
Камэнтуючы візыт "Свабодзе", старшыні АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што ў Літве ва Ўспаскіх такая рэпутацыя, што зь ім ніхто ня хоча ісьці на кааліцыю.
"У Эўрапарлямэнце нічым ён там не вызначаецца. Ня думаю, што ён можа быць вельмі карысным для беларускіх уладаў, бо яго ўплыву ў Эўрапарлямэнце няма. Гэта ўладам проста трэба для піяру. Хаця агульная сытуацыя з Эўрапарлямэнтам зразумелая, там ёсьць вельмі жорсткія рэзалюцыі. І больш за тое, мы цяпер будзем перадаваць у Эўрапарлямэнт зварот аб правядзеньні слуханьняў па зьніклых. І думаю, колькі б там ні было Ўспаскіх, гэта не перашкодзіць лабіраваньню гэтага пытаньня".