Генэральная асамблея ААН прыняла падтрыманую Сэрбіяй рэзалюцыю, якая заклікае да дыялёгу паміж Сэрбіяй і Косава. Перамовы пры пасярэдніцтве Эўразьвязу стануць першымі прамымі перамовамі паміж двума бакамі пасьля 1999 году, калі Сэрбія страціла кантроль над сваёй былой правінцыяй Косава. Прадстаўляючы рэзалюцыі, міністар замежных справаў Сэрбіі Вук Ерэміч заявіў, што, не гледзячы на гатоўнасьць уступіць у перамовы, Сэрбія не зьбіраецца прызнаваць незалежнасьць Косава.