Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай заклікаў лідэра талібаў Мулу Амара адмовіцца ад гвалту і далучыцца да перамоваў па вяртаньні міру ў краіне. Карай заявіў гэта падчас сустрэчы з міністрамі з нагоды заканчэньня паста ў месяц рамадан. Паводле Карзая, "братазабойству" трэба пакласьці канец. Нядаўна ў Інтэрнэце зьявіўся зварот Мулы Амара, які кажа, што ягоныя прыхільнікі блізкія да перамогі