Міністар аховы здароўя Паўночнай Асэтыі ўдакладніў інфармацыю аб колькасьці палеглых ў выніку выбуху ля цэнтральнага рынку ва Ўладзікаўказе. Паводле Уладзімера Селіванава, ахвярамі тэракту сталі 17 чалавек. Усяго пацярпелі звыш 130. У чацьвер увечары на лячэньне ў Маскву былі дастаўленыя 11 цяжкапараненых. У Паўночнай Асэтыі сёньня дзень жалобы