Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране вызваляць амэрыканку


У суботу ў Іране мае быць вызваленая грамадзянка ЗША, якую затрымалі болей як год таму разам зь яшчэ двума амэрыканцамі. Пра «вельмі хуткае» вызваленьне Сары Шаўд паведамілі журналістам прадстаўнік міністэрства культуры Ірану і сябра іранскай місіі пры ААН.
Трое амэрыканцаў былі затрыманыя на поўначы краіны паводле абвінавачваньня ў незаконным пранікненьні на яе тэрыторыю. Пазьней іранскія ўлады заяўлялі, што іх будуць судзіць паводле абвінавачваньня ў шпіянажы. Затрыманыя сьцьвярджаюць, што перайшлі мяжу выпадкова, падарожнічаючы аўтастопам.
XS
SM
MD
LG