Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзікаўказ: па справе тэракту затрымалі трох чалавек


Ва Ўладзікаўказе затрымалі трох падазраваных у датычнасьці да тэракту, у выніку якога загінулі 17 чалавек і 138 былі параненыя. Аб затрыманьні падазраваных паведаміў ачольнік ФСБ Аляксандар Бортнікаў, які прыбыў у Паўночную Асэтыю на загад прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Як паведамлялася раней, у першай палове дня ва Ўладзікаўказе ля ўваходу ў гарадзкі цэнтральны рынак выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Бомбу магутнасьцю 30 кіляграмаў у тратылавым эквіваленце дэтанаваў сьмяротнік.
XS
SM
MD
LG