Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан адклікаў рэзалюцыю па Карабаху


Афіцыйны Баку зьвярнуўся ў ААН з просьбай адкласьці разгляд рэзалюцыі па Нагорным Карабаху, якую ён раней падаў у Генэральную асамблею арганізацыі. Мяркуецца, што разгляд рэзалюцыі будзе перанесены на канец верасьня, калі Асамблея зьбярэцца ў поўным складзе на сваю 65-ю сэсію.

Азэрбайджанскі пасланьнік пры ААН Агшын Мэхдзіеў сказаў сёньня ў інтэрвію Радыё Свабода, што прычына звароту – у чаканым прыезьдзе ў Карабах азнаямленчай місіі АБСЭ. Баку спадзяецца, што зьвесткі, якія зьбярэ місія, падтрымаюць азэрбайджанскую пазыцыю.

У армянска-азэрбайджанскім канфлікце вакол Нагорнага Карабаху на сёньняшні дзень загінулі больш за 30 тысяч чалавек. Апошнім часам сытуацыя ў рэгіёне абвастрылася.
XS
SM
MD
LG