Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце расьце абурэньне у сувязі з плянамі спаліць Каран


У сьвеце расьце абурэньне ў сувязі з намерам пастара адной з эвангелічных цэркваў у амэрыканскім штаце Флярыда Тэры Джонса публічна спаліць Каран. Гэтую акцыю Джонс прымеркаваў да 11 верасьня – 9-й гадавіны тэракту ў Нью-Ёрку і, паводле яго словаў, адмаўляцца ад яе правядзеньня не зьбіраецца.

Тым часам урад ЗША асудзіў плян хрысьціянскага сьвятара. З папярэджваньнямі адносна наступстваў гэтага ўчынку выступілі таксама і амэрыканскія вайскоўцы. Паводле камандуючага сіламі НАТО ў Аўганістане Дэвіда Пятрэўса, спаленьне сьвяшчэннай для мусульманаў кнігі створыць для вайскоўцаў ЗША ў Аўганістане яшчэ большыя праблемы.

З заклікамі да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы “асабіста ўмяшацца” у сытуацыю зьвярнуўся прэзыдэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдхаёна. Індыя і Пакістан таксама заклікалі амэрыканскія ўлады да “рашучых захадаў”.
XS
SM
MD
LG