Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку завяршаецца форум па свабодзе слова


У Баку сёньня завяршаецца трохдзённы форум, прысьвечаны пытаньням забесьпячэньня свабоды слова ва ўмовах ціску дзяржавы.
Паводле кіраўніка незалежнага саюзу журналістаў “Новае пакаленьне” аднаго з арганізатараў мерапрыемства Арыфа Аліева, мэта сустрэчы забясьпечыць грамадзкую падтрымку па ўсіх пытаньнях, якія зьвязанай са свабодай слова і выказваньняў. Гэтыя пытаньні з’яўляюцца аднымі з найважнейшых для азэрбайджанцаў напярэдадні прызначаных сёлета на лістапад парлямэнцкіх выбараў.

У форуме таксама бяруць удзел кіраўніца няўрадавай міжнароднай арганізацыі “Artikel 19” Агнэс Каламард і прадстаўніца “Рэпартэраў бязь межаў” Люсі Марылон.
XS
SM
MD
LG