Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіне прапануюць дзьвюхмоўе


Група ўкраінскіх дэпутатаў унесла ў Вярхоўную Раду законапраект, паводле якога расейскай мове павінен быць нададзены афіцыйны статус. Дэпутаты прапануюць выкарыстоўваць расейскую мову нароўні з украінскай практычна ва ўсіх сфэрах жыцьця. Ініцыятары афіцыйнага дзьвюхмоўя – Аляксандар Яфрэмаў з Партыі рэгіёнаў, камуніст Пётр Сіманенка і прадстаўнік блёку Літвіна Сяргей Грынявіцкі – сярод іншага хочуць узаконіць самастойны выбар грамадзянамі Ўкраіны мовы навучаньня іхных дзяцей, а таксама скасаваць украінскую мову як адзіную ў судаводзтве.

Прыход да ўлады ў лютым сёлета прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, які сам з расейскамоўнага асяродзьдзя, спарадзіў надзеі сярод расейскамоўных дэпутатаў на наданьне расейскай мове аднолькавага статусу з украінскай.
XS
SM
MD
LG