Канцэрн ВР прызнаў частковую адказнасьць за выбух на нафтаздабыўной плятформе ў Мэксыканскай затоцы, а затым і выцяканьне вялікай колькасьці нафты, якую нельга было спыніць цягам некалькіх месяцаў.
Аднак у справаздачы паводле расьсьледаваньня прычынаў аварыі, што правёў канцэрн, частка адказнасьці перакладаецца на іншыя кампаніі. У прыватнасьці, на “Transocean», якой належала буравая ўстаноўка, і на “Halliburton, якая вяла цэмэнтавыя працы. Абедзьве кампаніі востра адрэагавалі на справаздачу ВР, заявіўшы, што канцэрн імкнецца перакласьці сваю адказнасьць на іншых.
Канцэрн ВР ужо патраціў некалькі мільярдаў даляраў на ліквідацыю наступстваў катастрофы і кампэнсацыю для тых, каго яна закранула.