Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія заклікае Косава да пошуку кампрамісу


Сэрбія ўнесла папраўкі ў прапанову праекту рэзалюцыі аб Косаве, якую Бялград унёс на разгляд Генэральнай Асамблеі ААН.

Сэрбскі ўрад агучыў з гэтай нагоды заяву, у якой гаворыцца, што рэзалюцыя ў сваім зьмененым выглядзе "адлюстроўвае кампраміс, які Сэрбія знайшла ў супрацы з Эўрапейскім Зьвязам". Дакумэнт заклікае да дыялёгу паміж Бялградам і Прышцінай у адпаведнасьці з прынцыповай пазыцыяй Сэрбіі, згодна зь якой прымальнае для абодвух бакоў рашэньне можа быць знойдзенае толькі ў ходзе перамоваў. У заяве, аднак, падкрэсьліваецца, што сэрбскі ўрад "ніякім чынам не прызнае незалежнасьці Косава".

Згаданы кампраміс быў узгоднены ў аўторак на сустрэчы сэрбскага прэзыдэнта Борыса Тадзіча з ачольніцай замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан.
XS
SM
MD
LG