У лідзкай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася вечарына, прысьвечаная, 100-годзьдзю з дня нараджэньня Ларысы Геніюш.
Арганізавалі імпрэзу калектыў бібліятэкі і сябры Таварыства беларускай мовы. Вечарына адбылася з дазволу лідзкіх уладаў.
Сярод удзельнікаў вечарыны пераважная большасьць — школьнікі. Калі пра жыцьцё і творчасьць Ларысы Геніюш распавядаў дасьледчык Міхась Скобла, у залі стаяла поўная цішыня. Многія вучні ўпершыню пачулі пра тое, што ў беларускай літаратуры ёсьць клясык, якога не вывучаюць у школе, што Геніюш ніколі не была грамадзянкай СССР, што за савецкім часам марыла пра незалежную Беларусь, што савецкае КДБ сілком вывезла яе ў Савецкі Саюз і асудзіла на 25 гадоў ГУЛАГу.
Міхась Скобла пазнаёміў прысутных з двухтомнікам твораў Ларысы Геніюш і Беларускім біяграфічным альманахам «Асоба і час», прысьвечаным жыцьцю і творчасьці пісьменьніцы.
Скобла зазначыў, што калі выдаць архіў Геніюш, гэта будзе 15 тамоў. Ён таксама прадэманстраваў архіўнае відэа. Ён адзначыў, што гэтыя кадры дэманструюцца ўпершыню, аўтар невядомы.
Пэнсіянэр Алесь Далкоўскі зь Ліды ўзгадаў пра спатканьне з Ларысай Геніюш.
Мясцовы бард Сяржук Чарняк выканаў песьні на словы Геніюш.
Лідзкі паэт Пятро Макарэвіч прачытаў верш, прысьвечаны паэтцы.
Міхась Скобла на разьвітаньне параіў вучням запомніць радкі Геніюш: «Як жыць, дык жыць для Беларусі. А безь яе зусім ня жыць».