Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў


"Днямі мы страцілі Алега Бябеніна. Гэтая сьмерць, як і сьмерці нашых калег Дзьмітрыя Завадзкага, Веранікі Чаркасавай, Васіля Гроднікава, пакідае больш пытаньняў, чым адказаў. А тыя, хто пачынае шукаць гэтыя адказы, самі рызыкуюць жыцьцём", - гаворыцца ў заяве Беларускай асацыяцыі журналістаў.

"Мэта гэтых брутальных і беспакараных дзеяньняў — задушыць любое іншадумства. Спалохацца і замаўчаць — значыць пагадзіцца з роляй паслухмяных статыстаў, у якой хацелі б бачыць журналістаў цемрашалы і злачынцы. Але маўчаньне не гарантуе бясьпеку", піша БАЖ.

Гэтую дату заснавала ў 1958 годзе Міжнародная арганізацыя журналістаў у памяць чэскага журналіста Юліуса Фучыка, закатаванага гітлераўцамі 8 верасьня 1943 года.

Неўміручыя словы перасьцярогі Фучыка — «Людзі, будзьце пільныя!» — сёньня гучаць для нас, беларускіх журналістаў, асабліва актуальна.

"Быць пільнымі — значыць бачыць, што адбываецца, і не маўчаць. Быць салідарнымі — значыць быць неабыякавымі адзін да аднаго і гатовымі прыйсьці на дапамогу", - гаворыцца ў заяве БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG