Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Флорыдзкая царква спаліць Каран


Белы дом выказаў заклапочанасьць намерам кіраўніцтва прыходу невялікай царквы ў Флярыдзе адзначыць угодкі тэракту 11 верасьня 2001 году ў ЗША ўрачыстым спальваньнем мусульманскага сьвяшчэннага тэксту. Прэсавы сакратар Белага дому падтрымаў крытыку гэтай акцыі з боку ачольніка амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў Аўганістане генэрала Дэйвіда Пэтрэўса, які зьвярнуў увагу на тое, што яна пашкодзіць амэрыканскім інтарэсам ва ўсіх мусульманскіх рэгіёнах. З аналягічнай заявай сёньня выступіў і генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн.

Тэры Джоўнс, кіраўнік царкоўнага прыходу царквы Dove World Outreach Center, якая ініцыявала плянаванае спальваньне Карану, у адказ на выказаныя асьцярогі, заявіў, што ён іх узважыў, але ўсё адно не адмовіцца ад свайго намеру.
XS
SM
MD
LG