Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутаты скрытыкавалі дэпартацыю цыганоў з Францыі


Чальцы Эўрапарлямэнту выступілі ў аўторак у Страсбуры з рэзкай крытыкай уладаў Францыі за дэпартацыю баўгарскіх і румынскіх цыганоў. Дэпутаты назвалі дзеяньні Парыжу "калектыўным пакараньнем", "дыскрымінацыяй", "расізмам" i "парушэньнем фундамэнтальных правоў грамадзян ЭЗ".

У мінулым месяцы францускія ўлады распачалі масавую дэпартацыю на радзіму цыганоў, якія раней прыехалі ў Францыю з Баўгарыі і Румыніі. Парыж матывуе гэта вялікай колькасьцю злачынстваў, якія ўчыняюць прадстаўнікі цыганскай супольнасьці.

Брусэль, аднак, паказвае на тое, што дэпартаваныя асобы зьяўляюцца грамадзянамі ЭЗ, а таму санкцыі за ўчыненыя злачынствы павінны ўжывацца да іх індывідуальна, гэтак жа, як і да грамадзян Францыі.

Чакаецца, што Эўрапарлямэнт прагаласуе па гэтым пытаньні ў чацьвер.
XS
SM
MD
LG