Прэзыдэнт Эўракамісіі Хасэ Мануэль Барозу заявіў сёньня, што тэмпы эканамічнага аднаўленьня ў Эўропе набіраюць абароты, а паказчыкі па выніках году могуць стаць вышэйшымі за прагнозы.
У сваім выступе перад Эўрапарлямэнтам у Страсбуры Хасэ Мануэль Барозу зьвярнуў увагу і на негатыўныя аспэкты эўрапейскай эканомікі, заявіўшы, што ўзровень беспрацоўя ў ЭЗ па-ранейшаму занадта высокі. Кіраўнік Эўракамісіі лічыць, што на працягу наступных 12 месяцаў неабходна правесьці структурныя рэформы, якія маюць падтрымаць усе 27 краін-сяброў ЭЗ.
Паводле апошніх прагнозаў экспэртаў на сёлета, рост эканомікі краін ЭЗ павінен да канца 2010 скласьці 1%, а рост эканомікі 16 краін, што ўваходзяць у эўразону – 0,9%.