"Напачатку да нас падышоў дырэктар рынку з выканальнікам абавязкаў Пракурора раёну, сказалі нам, што нельга раздаваць улёткі, бо кампанія пакуль не пачалася. Мы адказалі, што ніякіх масавых акцыяў ладзіць не зьбіраемся. Потым прыйшла міліцыя і зноў параіла нам гэта не рабіць. Тым часам у другім раёне рынку затрымалі Анатоля Лябедзьку", -- паведаміў Свабодзе Яраслаў Раманчук.
"Цяпер мы знаходзімся ў памяшканьні адміністрацыі рынку. Нашу ўлётку яны па факсе даслалі ў Берасьце, і там начальства павінны вырашыць, наколькі "крамольная" наша ўлётка. Фактычна нас упершыню затрымалі не за распаўсюд інфармацыі, а за яе зьмест", -- лічыць Раманчук.
13.15 Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька адпушчаныя без складаньня пратаколаў