Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Кіргізстане могуць не адбыцца


Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева сёньня заявіла, што выбары ў парлямэнт могуць не адбыцца, калі палітыкі будуць нагнятаць абстаноўку ў краіне. Падчас палітычнага форуму, які прайшоў у Бішкеку, Роза Атунбаева заявіла, што ў выпадку неабходнасьці яна можа ўвесьці ў краіне надзвычайнае становішча.

Праз два тыдні пасьля завяршэньня чэрвеньскіх падзеяў у краіне адбыўся рэфэрэндум па зьмене Канстытуцыі. Новая Канстытуцыя абмежавала прэзыдэнцкую ўладу і стала важным крокам на шляху стварэньня першай парлямэнцкай рэспублікі ў Цэнтральнай Азіі.
XS
SM
MD
LG