Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель знаходзіцца зь візытам у Латвіі


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель знаходзіцца з афіцыйным візытам у Рызе. Яна сустрэлася ўжо са сваім латыскім калегам Валдзісам Затлерсам і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Валдзісам Дамброўскісам. Паведамляецца, што асноўнай мэтай візыту ёсьць садзейнічаньне разьвіцьцю эканамічных стасункаў паміж Латвіяй і Нямеччынай.

Мэркель прыбыла ў Латвію зь Літвы, дзе сустракалася з прэзыдэнтам гэтай краіны Даляй Грыбаўскайце. Сярод пытаньняў, якія абмяркоўваліся ў Вільні, было і пытаньне стасункаў Эўразвязу зь Беларусьсю і Расеяй.
XS
SM
MD
LG