Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў запрасіў Мядзьведзева на саміт АБСЭ


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў запрасіў сёньня прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева на саміт АБСЭ, які пройдзе ў Астане 1 - 2 сьнежня. Кіраўнікі Расеі і Казахстану сустракаюцца ў горадзе Вусьць-Каменагорск ў рамках сёмага форуму міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Казахстану і Расеі.

Сёлета саміт АБСЭ мае адбыцца ўпершыню пасьля 11-гадовага перапынку. Апошні раз сустрэча АБСЕ на вышэйшым узроўні праходзіла ў Стамбуле ў 1999 годзе, дзе сярод запрошаных быў і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG